Зіма блізка? Нарэшце! У жывым эфіры — сіноптык Аляксандр Бяганскі (відэа)
Некалькі месяцаў таму брытанскія навукоўцы пужалі свет самай халоднай зімой за апошнія 100 гадоў. Там-сям суворы прагноз спраўдзіўся: у Сахары выпаў снег, замёрз Ніягарскі вадаспад на мяжы ЗША і Канады, а няшчасныя алігатары, якія ўмерзлі ў лёд у штаце Паўночная Караліна, дык і ўвогуле сталі інтэрнэт-мемам.
Але ў Беларусі зіма пакуль што не лютуе. Перад Новым годам надвор’е абнавіла некалькі тэмпературных рэкордаў. 15 студзеня — сярэдзіна каляндарнай зімы, але на вуліцах няма снега — ён нібыта выбачаецца за тое, што неспадзявана выпаў яшчэ ў лістападзе.
Калі будзе снег? Ці час забіраць бульбу з балкона? Абмяркоўваем дзіўнае беларускае надвор’е. Якім будзе заканчэнне зімы, ці сённяшняе надвор’е — гэта толькі яе пачатак? На гэтыя і іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваў начальнік аддзела кароткатэрміновых прагнозаў Белгідрамета Мінпрыроды Аляксандр Бяганскі.