Зміцер Бандарэнка сустрэўся з адвакатам

Гэта была першая сустрэча з адвакатам, падчас якой Зміцер Бандарэнка мог пагутарыць са сваім абаронцам працяглы час. Дагэтуль палітык двойчы сустракаўся з Мар'янай Сямешка на допытах, але абмяркоўваць акалічнасці справы яны не маглі.

Нагадаем, што ў Зміцера Бандарэнка паўсталі сур'ёзныя праблемы са здароўем. З-за хваробы пазваночніка ў яго амаль абезрухомлена нага і паўсталі праблемы з функцыянаваннем органаў малога таза.

Як распавяла сайту charter97.org жонка палітвязня Вольга Бандарэнка, Зміцер паведаміў, што ў медчастцы СІЗА КДБ яму аказваюць пасільную дапамогу, але тэрмінова патрэбна кансультацыя неўролага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі