Змяншаецца кошт паскоранага афармлення пашпартоў

Кошт паскоранага афармлення пашпартоў змяншаецца ў Беларусі з 16 траўня.
У адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы, аплата стане на 2,5 тысячы меней і складзе 17,5 тыс. рублёў. Пры гэтым, на тэрміновы выраб дакумента пойдзе 15 каляндарных, а не 10 рабочых дзён, як было раней.

Акрамя таго, афармленне пашпарта непаўналетнім будзе бясплатным, калі дакумент афармляецца не ў паскораным парадку, інфармуе Першы тэлеканал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі