Знаёмая пра забітага беларуса: Нават імя яго не ведала, пакуль не загінуў

“Я яго сустрэла на Майдане, бачыла некалькі разоў, рабіла гэта фота на аватарцы ў Кантакце ў яго якое, ведаю, толькі тое, што ён з Беларусі, што яму 25 гадоў, і што ў яго былі праблемы дома”, - распавядае знаёмая застрэленага 22 студзеня ў Кіеве Міхаіла Жызнеўскага.

Міхаіл Жызнеўскі 1988 года нараджэння жыў дома ў Гомелі да 2005 года. Пасля з’ехаў ва Украіну. У 2012 годзе яго нават абвясцілі ў вышук.

“Ведаю, што ў яго ёсць родны брат. Імя яго не ведаю, я і Міхаіла імя даведалася толькі калі ўбачыла навіну пра яго смерць. Ведаю толькі, што яго ўсе звалі Локі, а брат яго наогул не называўся. Ён жыў у Белай царкве”, - расказвае іншая знаёмая Міхаіла, Наталля.

З загінулым беларусам яна пазнаёмілася на Майдане.

“Мы бачыліся апошні раз 30-ага снежня. Грэліся ля бочкі каля намёта УНСО на Майдане, абмяркоўвалі марш у гонар Сцяпана Бандэры. Ён быў з гэтай арганізацыі, у форме, з нашыўкамі”, - прыгадвае дзяўчына.

Стасункі з роднымі Міхаіл асабліва не падтрымліваў. Знаёмыя прыгадваюць яго, як аднаго з самых актыўных абаронцаў Майдана.

"Спі з мірам, наш ваяўнічы сябра! Ты назаўжды застанешся з намі, і тваё баявое гарачае сэрца будзе натхняць нас на подзвігі", - гаворыцца ў заяве УНСО на сайце арганізацыі, да якой належаў Міхаіл Жызнеўскі. Сябры УНА-УНСО ведалі яго як Аляксея ці Локі.

Хлопца застрэлілі падчас сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага, паводле паплечнікаў, у Міхаіла цэлілі адмыслова. Застрэлілі з пісталета Макарава.

Міхаіл на Майдане, разам са спявачкай Русланай

Фота: vk.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі