Знайшлі "чорную бухгалтэрыю" Януковіча: хабары і спецкватэры (фота)
У прэзідэнцкай рэзідэнцыі ў Міжгор’і знайшлі дакументы, якія плавалі ў вадзе каля прычала на Дняпры.
Як паведамляе “Украинская правда”, актывісты Еўрамайдану збіраюць іх, каб абнародаваць.
Там ёсць звесткі пра хабары на тэндэрах, выдаткі на спецкватэры і загоны для страўсаў. Сярод знойдзеных дакументаў ёсць і звесткі пра паступленні сродкаў ад спонсараз, а таксама выдаткі на будаўніцтва аб’ектаў Міжгор’я.