Знайшліся бацькі дзяўчынкі, якая згубілася ў Гомелі
У Гомелі згубілася дзяўчынка
Знайшліся бацькі дзяўчынкі, якая суткі таму згубілася ў гомельскім раёне Навабеліца. З дзіцём усё ў парадку.
"Дзякуем за спагадлівасць і дапамогу", — пішуць у тэлеграм-канале, створаным супрацоўнікамі органаў прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх Гомельскага раёна.
Гэтая загадкавая гісторыя пачалася суткі таму. Органам апекі перадалі дзяўчынку, якая не ведала свайго імя і адраса. Але ніякіх падрабязнасцяў чыноўнікі пакуль не паведамляюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.