Знешні дзярждоўг Беларусі летась павялічыўся амаль на 10%

Знешні дзярждоўг Беларусі летась павялічыўся амаль на 10%

Знешні дзярждоўг Беларусі летась павялічыўся на 9,6% альбо на 1 мільярд 198 мільёнаў 800 тысяч долараў. Па выніках 2016 года ён складаў 13,6 млрд долараў, інфармуе прэс-служба Міністэрства фінансаў.

Адзначаецца, што на працягу мінулага года было прыцягнута знешніх дзяржаўных крэдытаў на суму 1,94 млрд долараў. Сярод іх — 800 млн долараў з Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу склала $892,4 млн.

Што да дзяржаўнага доўга Беларусі, то на 1 студзеня 2017-га ён склаў 37 млрд беларускіх рублёў. За год ён павялічыўся на 4,1 млрд рублёў ці на 12,5%. Унутраны дзярждоўг з пачатку 2016-га павялічыўся на 5% ці на 0,5 млрд рублёў і на 1 студзеня складаў 10,2 млрд рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі