Знешні дзярждоўг Беларусі ўжо вырас да 13 млрд 200 млн долараў
Менавіта столькі ён складаў на 1 верасня.
З пачатку 2014 года знешні дзяржаўны доўг павялічыўся на 790 мільёнаў долараў ці на 6,4%.
Як адзначае "Интерфакс-Запад", сёлета наша краіна выплаціла 2 млрд 236 млн долараў. У студзені-жніўні Беларусь прыцягнула знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 3 млрд 50 млн долараў. Гэта былі грошы з Расіі і Кітая.
Фота — Fotolia