Знешні дзярждоўг Беларусі вырас да 16,6 млрд долараў

Знешні дзярждоўг Беларусі вырас да 16,6 млрд долараў

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі ў жніўні вырас і на 1 верасня складаў 16,6 млрд долараў (на 1 жніўня — $16,5 млрд), інфармуе прэс-служба Міністэрства фінансаў нашай краіны. Яго зніжэнне з пачатку года склала $0,3 млрд ці 1,9%.

Дзяржаўны доўг Беларусі складаў 43,6 млрд рублёў (за месяц да таго — 42,7 млрд рублёў). З пачатку года ён знізіўся на 1,8 млрд рублёў ці на 4%.

За восем месяцаў гэтага года нашай краінай было прыцягнута дзяржкрэдытаў на 806,5 млн долараў. За месяц гэтая сума вырасла больш чым на $240 мільёнаў. Найбольш крэдытаў было атрымана з Расіі (ад урада і банкаў) — амаль 522 млн долараў.

У студзені-жніўні 2019-га па знешнім дзяржаўным доўгу Беларуссю было выплачана 1 145,6 млн долараў (больш за 500 млн долараў — ураду РФ, больш за $400 млн — банкам КНР).

Унутраны дзярждоўг на 1 верасня складаў 8,8 млрд рублёў (месяц таму — 9,2 млрд рублёў). Сёлета ён зменшыўся на 0,1 млрд рублёў ці на 0,9%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі