Стала вядома, чаму супрацоўнікі газеты "Новы Час" перасталі выходзіць на сувязь

Стала вядома, чаму супрацоўнікі газеты "Новы Час" перасталі выходзіць на сувязь

У сераду з раніцы перасталі выходзіць на сувязь супрацоўнікі газеты "Новы Час", паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Пазней высветлілася, што да іх прыйшлі сілавікі.

Раніцай з'явіліся звесткі пра затрыманне ў бізнэс-цэнтры "Парус" у Мінску, дзе месціцца рэдакцыя "Новага Часу". Сувязь знікла з галоўным рэдактарам Аксанай Колб і журналістам, намеснікам рэдактара Сяргеем Пульшой.

Як стала вядома, Аксану Колб забралі ў Следчы камітэт — сутнасць прэтэнзій пакуль невядомая. У Сяргея Пульшы быў ператрус дома, пасля гэтага сілавікі разам з Сяргеем паехалі ў рэдакцыю "Новага Часу". Пазней намесніка рэдактара вызвалілі — з ім "скончылі следчыя дзеянні". Вызвалілі і Колб.

Як паведамляла Еўрарадыё, увечары 19 кастрычніка ў фотакарэспандэнта "Новага Часу" Дзмітрыя Дзмітрыева прайшоў ператрус. Сілавікі забралі ўсю тэхніку. Падставай для ператрусу стала справа аб пагрозах намесніку начальніка Савецкага РУУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі