Знойдзены абломкі самалёта, на якім ляцеў футбаліст "Кардыф Сіці"

Знойдзены абломкі самалёта, на якім ляцеў футбаліст "Кардыф Сіці"

Знойдзены абломкі самалёта, на якім ляцеў футбаліст "Кардыф Сіці" Эміліяна Сала. Лёгкаматорны самалёт, які накіроўваўся з кантынента на Уэльс, 22 студзеня знік над Ла-Маншам. Ад таго часу працягвалася пошукавая аперацыя. Пасля таго, як паліцыя спыніла пошукі, яны працягваліся на прыватныя ахвяраванні (было сабрана каля 420 тысяч долараў). Іх каардынаваў прадстаўнік сям'і футбаліста, акіянограф Дэвід Мірнс.

Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", абломкі знайшлі ў Ла-Маншы каля вострава Гернсі. На месца адправілі брытанскіх спецыялістаў, якія іх падымуць на паверхню.

Эміліяна Сала — аргенцінскі футбаліст, які ў апошнія гады выступаў за французскі "Нант", быў адным з самых выніковых форвардаў у чэмпіянаце. З ім заключыў кантракт клуб "Кардыф" з Уэльса, сума здзелкі склала 15 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Сала з'ездзіў у Нант, каб развітацца з камандай, а калі вяртаўся, і здарылася трагедыя. Яму было 28 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі