Золата на Чэмпіянаце Свету ў Брэсце — у беларускі Алены Крывашэенкі

Сёння ў часе другога фінальнага дня чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні ў Брэсце залаты медаль атрымала беларуска Алена Крывашенка, якая выступала на жаночай лёгкай адзіночцы, паведамляе БЕЛТА. Права змагацца за медалі ў фіналах А атрымалі тры беларускія жаночыя экіпажы, у тым ліку адзіночка і васьмёрка з рулявым. Нагадаем, што срэбра чэмпіянату ўчора ўзяла жаночая двойка ў складзе Таццяны Кухты і Кацярыны Шлюбскай. Мужчынскія беларускія экіпажы ў барацьбе за медалі не ўдзельнічаюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі