Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц выраслі амаль на 62 мільёны долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц выраслі амаль на 62 мільёны долараў

Па стане на 1 жніўня міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, паводле звестак Нацбанка, склалі 8 857,5 мільёна долараў ЗША ў эквіваленце.

За ліпень золатавалютныя рэзервы краіны павялічыліся на 61,8 мільёна долараў ЗША (на 0,7%). Для параўнання: у чэрвені іх рост склаў 916,4 мільёна долараў ЗША (11,63%).

Паведамляецца, што рост ЗВР у ліпені адбываўся дзякуючу падаражэнню манетарнага золата, а таксама паступленню ў бюджэт замежнай валюты.

За мінулы месяц урад і Нацбанк выплацілі па знейшніх і ўнутраных пазыках у замежнай валюце каля 422 мільёнаў долараў ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі