Золатавалютныя рэзервы Беларусі за верасень скараціліся на 60 мільёнаў долараў
Па стане на 1 кастрычніка міжнародныя рэзервовыя актывы (ЗВР) Беларусі склалі 8 830,9 мільёна долараў ЗША (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка.
За верасень ЗВР знізіліся на 60,1 мільёна долараў ЗША (на 0,7%). Нагадаем. што ў жніўні яны павялічыліся на 263,1 мільёна долараў ЗША (на 3%).
Зніжэнне ЗВР у Нацбанку тлумачаць выплатамі пазык на суму каля 355 мільёнаў долараў.
Паводле Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год да канца года ЗВР павінны скласці не менш як 7,1 мільярда долараў ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.