ЗША будуць працягваць развіваць сістэму ПРА ў Еўропе

ЗША не мае намеру адмаўляцца ад развіцця сістэмы Проціракетнай абароны ў Еўропе для супрацьстаяння пагрозе з боку Ірана, пакуль сістэма ПРА працуе і апраўдвае затраты. Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на канферэнцыі па бяспецы ў Мюхнене. Ён адзначыў, што праца над ПРА будзе працягвацца з улікам кансультацый з саюзнікамі па НАТА і Расіяй.

Байдэн таксама заявіў, што ЗША і Расія мусяць “націснуць на кнопку перазагрузкі”, каб зняць небяспечную напружанасць у адносінах Масквы з НАТА, і шукаць галіны для супрацоўніцтва. Аднак “ЗША не прызнаюць Абхазію і Паўднёвую Асецію як незалежныя дзяржавы”, - сказаў віцэ-прэзідэнт.

Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі