ЗША не плануюць зніжаць кошт візаў для беларусаў
Амерыканскі дыпламат кажа, што мінімальны кошт віз прапісаны ў заканадаўстве, таму амбасада нічога не можа зрабіць.
ЗША не плануюць зніжаць кошт сваіх візаў у адказ на зніжэнне кошту беларускіх віз для амерыканскіх грамадзян.Пра гэта паведаміў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд 11 лютага падчас адкрыцця амерыканскага стэнда на XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.
Па словах амерыканскага дыпламата, якія перадае БелаПАН, у Амерыцы вызначаны неабходны мінімальны кошт віз для ўсіх краін. Гэта прапісана ў заканадаўстве, таму амбасада нічога зрабіць не можа.
Цяпер большасць беларусаў мусіць афармляць амерыканскія візы ў Варшаве, Вільні ці Маскве. Роланд выказаў надзею, што праз некалькі месяцаў амбасада ў Мінску зможа пашырыць колькасць людзей, якіх абслугоўвае тут.
Фота — tsn.ua