ЗША падрыхтавалі пакет санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў

ЗША падрыхтавалі пакет санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў

Белы дом падрыхтаваў пакет санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў, але прымаць іх не спяшаецца. У Вашынгтоне спадзяюцца, што адпаведныя меры будуць прынятыя на саміце Еўрасаюза, які пройдзе ў Бруселі 1-2 кастрычніка. Пра гэта агенцтва Reuters даведалася з чатырох крыніцаў. 

ЗША пакуль не будуць далучацца да санкцыяў, якія ўвялі ў аўторак Вялікабрытанія і Канада.

Яны забаранілі ўезд і замарозілі актывы Аляксандра Лукашэнкі, ягонага старэйшага сына і памочніка па нацбяспецы Віктара і яшчэ шасцярых высокапастаўленых чыноўнікаў: кіраўніка МУС Юрыя Караева, яго намеснікаў Аляксандра Барсукова і Юрыя Назаранкі, намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Хазалбека Атабекава, камандзіра мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы, а таксама кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергеенкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі