ЗША паведамілі пра смерць аднаго з лідараў ХАМАС

Ізраільскі спецназ

Ізраільскі спецназ / twitter.com/idfonline

ЗША паведамілі пра смерць з лідараў баявога крыла групоўкі ХАМАС Марвана Ісы. Сцвярджаецца, што ён быў забіты на мінулым тыдні ў выніку ізраільскага ўдару. Раней Ізраіль сцвярджаў, што Іса быў мэтай удару ў сектары Газа, але не пацвярджалі яго смерць.

Цяпер жа яе пацвердзіў дарадца ў нацыянальнай бяспецы Белага дома Джэйк Саліван: "Трэці чалавек у іерархіі ХАМАС Марван Іса быў забіты... Астатнія вышэйшыя кіраўнікі хаваюцца, верагодна, глыбока ў сетцы тунэляў ХАМАС, але правасуддзе дагоніць і іх".

Прадстаўнікі ХАМАС не каментавалі паведамленні пра смерць Марвана Ісы.

Вядома, што 11 сакавіка ізраільскія вайскоўцы заявілі, што нанеслі авіяўдар па падземным комплексе ў раёне лагера бежанцаў Нусейрат у цэнтры Газы. Меркавалася, што там знаходзіўся адзін з лідараў тэрарыстаў, якога называлі адным з арганізатараў нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023-га.

Іса быў намеснікам Махамеда Дэйфа, які кіруе ваенізаваным крылом ХАМАС — "Брыгадамі аль-Касам".

Напярэдаді стала вядома, што ў бальніцы "Шыфа" ў горадзе Газа быў ліквідаваны кіраўнік аператыўнага ўпраўлення ўнутранай бяспекі ХАМАС Фаік Мабхух.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі