ЗША пазбеглі дэфолту

Быў дасягнуты кампраміс / golosameriki.com
Быў дасягнуты кампраміс / golosameriki.com

ЗША пазбеглі дэфолту і крызісу ў найбуйнейшай сусветнай эканоміцы, які непазбежна прывёў бы да праблем планетарнага маштабу. У ноч на чацвер падкантрольная апазіцыі ніжняя палата амерыканскага Кангрэса зацвердзіла кампраміс прэзідэнта-дэмакрата Джо Байдэна з рэспубліканцамі і дазволіла нарасціць дзярждоўг ЗША вышэй ужо дасягнутых рэкордных 31,4 трлн долараў. Адбылося гэта ўсяго за пяць дзён да крайняга тэрміну, каб пазбегнуць разбуральнага дэфолту. 314 заканадаўцаў прагаласавалі за прыняцце дакумента, 117 — супраць, паведамляе "Голас Амерыкі".

Законапраект прадугледжвае часовую адмену столі доўгу ЗША да 1 студзеня 2025 года, што дазволіць прэзідэнту Байдэну і заканадаўцам адкласці рашэнне палітычна рызыкоўнага пытання да прэзідэнцкіх выбараў лістапада 2024 года.

У сваёй заяве Джо Байдэн падзякаваў усім заканадаўцам, і ў прыватнасьці, спікеру-рэспубліканцу Кевіну Макарці, за дасягнуты двухпартыйны кампраміс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі