ЗША рыхтуюць новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі

Пра гэта намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў еўрапейскіх і еўразійскіх справах Дэвід Крэмер паведаміў падчас прэс-канферэнцыі для “Радыё Свабода”. Крамер нагадаў, што ў красавіку ў Мінску ён сустракаўся з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Пяткевіч.

Тады прадстаўнік ЗША адзначыў, што галоўная умова для паляпшэння амерыканска-беларускіх адносінаў — гэта вызваленне палітвязняў. Аднак Аляксандр Казулін, Зміцер Дашкевіч, Андрэй Клімаў, Артур Фінькевіч па-ранейшаму застаюцца за кратамі.

Па словах Крамера, сёлета ў дачыненні да Беларусі быў пашыраны спіс візавых санкцыяй. Ён адзначыў, што прыблізна на працягу наступнага тыдня будзе агучана аб дадатковых кроках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі