ЗША: сельскагаспадарчая і медпрадукцыя з Расіі не падпадае пад санкцыі

США: сельскохозяйственная и медпродукция из России не подпадает под санкции

Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала інфармацыйны бюлетэнь, у якім тлумачыць сваю палітыку санкцый у дачыненні Расіі, піша The Wall Street Journal. З апублікаванага дакумента вынікае, што сельскагаспадарчая і медычная прадукцыя з Расіі не з'яўляецца мішэнню санкцый.

Гэта публікацыя ідзе ўслед за ўзростам цэн на паліва, харчаванне і ўгнаенні па ўсім свеце, што часта звязваюць з вайной Расіі ва Украіне і жорсткім рэжымам санкцый, які стаў яе следствам, дадае выданне.

У апублікаваным бюлетэні гаворыцца, што ЗША падтрымваюць дзеянні ААН, скіраваныя на вяртанне на сусветныя рынкі як украінскага, гэтак жа і расійскага зерня. Амерыканскае Міністэрства фінансаў выдала адмысловы дакумент, які дазваляе пэўныя тыпы таргоўлі з Расіяй, калі гаворка ідзе пра сельскагаспадарчыя тавары і сельскагаспадарчае абсталяванне, а таксама лекі і медычныя прылады.

“Сельскагаспадарчая і медычная прадукцыя не з'яўляецца аб'ектам санкцый, уведзеных Злучанымі Штатамі ў дачыненні Расіі за яе зверствы ва Украіне”, — гаворыцца ў інфармацыйным бюлетэні.

У дакуменце таксама адзначаецца, што ЗША не ўводзілі санкцыі ў дачыненні экспарту ўгнаенняў у Расію ці з Расіі. Дазволена таксама прадаваць сельгастэхніку і яе запасныя часткі ў Расію. У нататцы ўдакладняецца, што фінансавыя ўстановы ЗША могуць апрацоўваць транзакцыі, злучаныя з экспартам тавараў, лекаў ці медычных вырабаў у Расію ці з Расіі.

Wall Street Journal адзначае, што гэты дакумент дапасуецца да палітыкі санкцый ЗША ў цэлым, бо Штаты звычайна вызваляюць гуманітарныя, медычныя і сельскагаспадарчыя тавары ад санкцый. Так, прыкладам, у лютым ЗША апублікавалі дакумент, у якім гаворыцца, што накладзеныя імі санкцыі на Афганістан не забараняюць імпарту ці экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі, лекаў і медычнага абсталявання ў гэту краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі