ЗША выкрылі сетку кампаній, якія дапамагалі Расіі і Беларусі абыходзіць санкцыі

Расіі ўсё цяжэй абыходзіць амерыканскія санкцыі / Reuters
Расіі ўсё цяжэй абыходзіць амерыканскія санкцыі / Reuters

ЗША выкрылі сетку кампаній, якія дапамагалі Расіі абыходзіць санкцыі, уведзеныя супраць яе ваенна-прамысловага комплексу. У амерыканскі "чорны спіс", апублікаваны Мінфінам Злучаных Штатаў, уключылі яшчэ 22 асобы і кампаніі. Гаворка ідзе пра цэлую сетку, якую ачольваў гандляр зброяй з Кіпра Ігар Зімянкоў, яго сын Джонатан і бізнес-партнёр Аляксандр Вальфовіч. Яны выкарыстоўвалі шэраг спецыяльна зарэгістраваных кампаній.

У прэс-рэлізе Мінфіна ЗША згадваецца і Беларусь. Высвятляецца, што Ігар Зімянкоў "аказаў падтрымку беларускаму ваенна-прамысловаму комплексу, садзейнічаючы продажам у Лацінскай Амерыцы дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Белспецзнештэхніка", якое знаходзіцца пад санкцыямі".

Згадваецца і бізнесмен Аляксандр Зайцаў, фігурант заходніх "чорных спісаў", адзін з дзелавых партнёраў якога з'яўляецца "высокапастаўленым супрацоўнікам сеткі Зімянкова". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі