Звароты беларускіх жанчын да Пуціна з Масквы перашлюць Лукашэнку

У адміністрацыю прэзідэнта Беларусі перашлюць з Масквы звароты беларускіх жанчын, якія яны дасылалі Пуціну. Жанчыны прасілі расійскага прэзідэнта пасадзейнічаць у арганізацыі сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Звароты былі перасланыя ў Маскву з 12 па 14 студзеня ў выглядзе сямі калектыўных тэлеграм, пад якімі падпісаліся 32 жыхаркі Мінску, Бабруйска, Барысава, Жодзіна, Мазыра, Гродна, Ліды, Пастаў, Пружан ды іншых гарадоў.

Гэта пераважна сваякі асуджаных, а таксама нязгодныя з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянсткіх справах. Некалькі гадоў яны беспаспяхова спрабавалі патрапіць на аўдыенцыю да Лукашэнкі, аднак у пачатку студзеня атрымалі чарговую адмову.

Жанчыны спадзяваліся, што з дапамогай адміністрацыі Пуціна, яны вырашаць сваю праблему, але памыліліся.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі