Зяленскі адрэагаваў на масіраваны начны ракетны ўдар Расіі
Пасля расійскага ракетнага ўдару / t.me/V_Zelenskiy_official/
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на масіраваны начны ракетны ўдар Расіі. "Цяжкая ноч. Масіраваная ракетная атака па ўсёй краіне... Вораг выпусціў 81 ракету, намагаючыся зноў запалохаць украінцаў", — піша ён у Telegram.
Атакі былі здзейснены на аб'екты крытычнай інфраструктуры, жылыя дамы ў розных абласцях краіны. Ёсць ахвяры. Напрыклад, у Львове загінулі 5 чалавек.
"Акупанты могуць толькі тэрарызаваць мірных людзей, — піша Зяленскі. — Гэта ўсё, на што яны здатныя. Але гэта ім не дапаможа".
Украінская супрацьпаветраная абарона збіла ў небе над краінай 34 з 48 ракет "Калібр" і 4 з 8 дронаў-камікадзэ. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.