Зяленскі: некаторых мэраў гарадоў, захопленых расіянамі, знайшлі мёртвымі
Некаторых мэраў украінскіх гарадоў, захопленых расійскімі вайскоўцамі, знайшлі мёртвымі. Іншых улады Украіны не могуць знайсці. Пра гэта ў інтэрв'ю брытанскаму выданню The Economist заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
"Яны скрадаюць мэраў нашых гарадоў. Яны забілі некаторых з іх, — кажа ён. — Некаторых мы не можам знайсці. Некаторых ужо знайшлі, і яны мёртвыя".
Такая ж тактыка, па словах Зяленскага, з боку расіян была і на акупаваных тэрыторыях Данбаса, пачынаючы з 2014 года.
У сярэдзіне сакавіка мэра Мелітопаля Івана Фёдарава ўкраінскія ўлады абмянялі на расійскіх салдат.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.