Выкрадзенага мэра Мелітопаля абмянялі на расійскіх салдат тэрміновай службы

Іван Фёдараў / facebook.com/IvanFedorovMelitopol
Іван Фёдараў / facebook.com/IvanFedorovMelitopol

Мэра Мелітопаля Івана Фёдарава абмянялі на расійскіх салдат тэрміновай службы. Пра гэта распавяла прэс-сакратар кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Дар'я Зарыўна ў сумесным эфіры ўкраінскіх тэлеканалаў.

Яна паведаміла, што Фёдараў вызвалены, а таксама адзначыла, што больш "пяці дзён выкрадальнікі ўтрымлівалі мэра, прымушаючы да супрацоўніцтва, але Фёдараў не падпарадкаваўся".

Расійскі бок атрымаў за яго "дзевяць сваіх палонных салдат 2002-2003 гадоў нараджэння", удакладніла Зарыўна. Па яе словах, "гэта фактычна дзеці, салдаты тэрміновай службы, якіх, па словах Мінабароны РФ, у Украіне няма".

Аб выкраданні Фёдарава 11 сакавіка паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка. Па яго словах, Фёдарава выкралі з-за нежадання супрацоўнічаць з расійскімі ўладамі. Ресурс gordonua.com  нагадвае, што расійскія войскі зайшлі ў Мелітопаль у канцы лютага. Пасля гэтага ў горадзе сталі збірацца вялікія праўкраінскія мітынгі. Расійскія сілавікі стралялі, а гараджане крычалі ім: "Дадому!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі