Зяленскі заявіў, што на 1 снежня ва Украіне рыхтаваўся дзяржпераварот
На 1-2 снежня ва Украіне планаваўся дзяржаўны пераварот. Пра гэта заявіў сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Па яго словах, у гэты пераварот планавалі ўцягнуць алігарха Рыната Ахметава.
"У нас ёсць не толькі агентурная інфармацыя. У нас ёсць запісы, дзе прадстаўнікі з Украіны абмяркоўваюць з прадстаўнікамі Расіі ўдзел Рыната Ахметава ў дзяржаўным перавароце ва Украіне", — прыводзіць hromadske.ua словы ўкраінскага кіраўніка.
Ён дадаў, што на дзяржаўны пераварот меліся вылучыць мільярд долараў. Таксама Зяленскі запрасіў Ахметава ў Офіс прэзідэнта, каб "выслухаць інфармацыю, якой можна падзяліцца". Пры гэтым ён падкрэсліў, што алігарх у падрыхтоўцы перавароту не ўдзельнічаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.