Зянон Пазьняк заклікае беларусаў не ісці на “цёмнае галасаванне”

Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк у сваім звароце да ўдзельнікаў шэсця ў Курапаты, якое адбылося 31 кастрычніка ў Мінску, заклікаў беларускі народ не ўдзельнічаць у сцэнарыі “цёмнай улады”, не ісці на “цёмнае галасаванне” і не даць сябе выкарыстаць як матэрыял для фальсіфікацыі выбараў. Гэты зварот быў зачытаны сёння ў часе мітынгу ва ўрочышчы Курапаты, дзе па традыцыі ўшаноўвалі памяць ахвяраў камуністычных уладаў. Лідэр КХП-БНФ заклікаў беларусаў зрабіць так, каб яны пакінулі ўлады фальсіфікаваць вынікі выбараў на пустым месцы, тады падман будзе відавочным, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі