З'явілася відэа міліцыянтаў у Кіеве, ахопленых агнём
Падчас сутыкненняў спецназу і пратэстоўцаў на вуліцы Грушэўскага ва ўкраінскай сталіцы пацярпелі 119 праваахоўнікаў.
У іх пераважна закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы, апёкі, колата-рэзаныя раны і атручванні невядомымі рэчывамі, паведамляе сайт news.liga.net.
Адзначым, што пацярпелі і сотні пратэстоўцаў, а сярод іх каля 30 журналістаў.
На відэа можна пабачыць праваахоўнікаў, якія пацярпелі ад "кактэйляў Молатава", кінутых радыкаламі. Вопратку на міліцыянтах тушылі пажарныя.