З'явілася відэа, як "Беркут" здзекуецца з затрыманага пратэстоўца

Каб зрабіць яго фота. Беркутаўцы працягвалі здзекавацца з затрыманага удзельніка пратэстаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. На відэа відаць, што мужчына быў моцна збіты.

Як паведаміў тэлеканал espreso.tv, невядомага пратэстоўца апазналі. Гэта — удзельнік самаабароны, 4-й казацкай сотні Міхайла Гаўрылюк. Ён знайшоўся і знаходзіцца на Майдане, яму аказваюць меддапамогу. Паведамляецца, што Гаўрылюк неўзабаве выступіць з заявай.

Нагадаем, у Кіеве з 19 студзеня працягваліся сутыкненні дэманстрантаў і сілавікоў. З абодвух бакоў пацярпелі сотні людзей. Сярод пратэстоўцаў ёсць некалькі загінулых, у тым ліку і беларус Міхаіл Жызнеўскі. Дзясяткі актывістаў былі затрыманыя, параненых вывозяць з бальніц, шэраг пратэстоўцаў зніклі, іх шукаюць сваякі і паплечнікі.


 

На актывіста, распранутага "Беркутам", палявалі два дні (відэа)
 

З'явіліся кадры, як "Беркут" громіць машыны Аўтамайдана (відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі