З'явілася відэа з расповедам сведкі забойства ў Кіеве Жызнеўскага

Як інфармуе тэлеканал ТСН, Кабялка расказвае, што калі беркутаўцы пасля атакі адышлі на свае пазіцыі, група хлопцаў заняла пазіцыі на барыкадзе. Беларус Міхаіл Жызнеўскі быў у першым шэрагу, ён прыкрываўся драўляным шчытом ад гумовых куляў. Раптоўна хлопец упаў. Тарас Кабялка кажа, што ў шчыце была дзірка — стралялі з боку пазіцый сілавікоў: "Я ўпэўнены, што гэта яны".

 

Міхаіл Жызнеўскі не дажыў да свайго 26-годдзя ўсяго чатыры дні. З ім, як з героем, тыдзень таму развітаўся Кіеў. Пахавалі беларуса на Гомельшчыне.

Апошнія відэакадры, зробленыя пры жыцці Міхаіла Жызнеўскага (відэа)
 

Тарас Кабялка быў побач з МІхаілам Жызнеўскім на барыкадах у Кіеве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі