З'явіліся фотаздымкі з станцый трэцяй лініі мінскага метро
Прэс-служба Мінгарвыканкама змясціла ў Telegram фотаздымкі з станцый трэцяй лініі мінскага метро. Адкрыццё станцый "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча", "Юбілейная плошча" запланавана на 3 ліпеня. Працы там яшчэ працягваюцца. Асаблівасцю новых станцый будзе наяўнасць абарончых экранаў з аўтаматычнымі дзвярыма на платформе, што зробіць немагчымым падзенне пасажыраў на рэйкі.
Станцыя "Вакзальная" выканана ў чорна-белых колерах / @minskiygorispolkom
На станцыі "Кавальская Слабада" ўжо займаюцца мастацкім афармленнем.
Сцены станцыя "Юбілейная плошча" чырвоныя
На станцыі "Плошча Францішка Багушэвіча" няма лесвіц, там працуюць толькі эскалатары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.