З'явіліся новыя банкноты еўра
З'явіліся новыя банкноты наміналам 100 і 200 еўра. Яны паступілі ў абарот у краінах еўразоны 28 траўня. Як інфармуе Euronews, банкноты адрозніваюцца па памеры ад старых, змянілася іх шырыня — яна будзе такой жа, як у 50 еўра. Дзякуючы гэтаму, банкноты будуць хутчэй апрацоўвацца банкаматамі. Даўжыня і колер банкнот не змяніліся. Аднак у іх з'явіліся дадатковыя элементы абароны — іх зможа пабачыць толькі машына.
ЕРА