З’явіўся пералік тэлепраграм, якія павінны быць даступныя ўсім беларусам

Урад Беларусі зацвердзіў абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм. Згодна з пастановай Саўміна №407 ад 13 траўня, у гэты пакет увайшлі каналы “Беларусь 1”, “АНТ, СТБ, “Мір”, “Расія-Беларусь”, “НТВ-Беларусь”, “Беларусь-2”, “Беларусь-3”, “Беларусь-5”.

Гэтыя тэлепраграмы распаўсюджваюцца аператарамі электрасувязі, пастаўшчыкамі паслуг электрасувязі ў паслядоўнасці, вызначанай у спісе. Пры гэтым яны павінны папярэднічаць іншым праграмам, якія распаўсюджвае аператар сувязі або пастаўшчык паслуг электрасувязі.

Пастанова набывае моц з 1 ліпеня 2015 года, перадае БЕЛТА.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі