1 сакавіка ў Беларусі будзе да +4

Вясна ў Беларусь не спяшаецца / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Вясна ў Беларусь не спяшаецца / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

У сераду, 1 сакавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Уначы пераважна па паўночна-ўсходняй частцы, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — снег, мокры снег, дождж. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 0...-6, удзень прагназуецца ад 2 марозу да 4 цяпла. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі