1 студзеня ў Беларусі затрымалі 132 п'яных кіроўцаў
132 чалавекі затрымалі беларускія міліцыянты ў першы дзень 2017 года за язду ў нецвярозым выглядзе. Такую лічбу назваў журналістам старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Станіслаў Салавей.
А за чатыры дні — з 30 снежня па 2 студзеня — на дарогах Беларусі затрыманыя 344 нецвярозыя кіроўцы. Па словах Салаўя, якія перадае БЕЛТА, частку кіроўцаў затрымалі пасля тэлефанавання сведкаў, якія паведамлялі ў міліцыю, калі бачылі, што за руль аўто сядае нецвярозы чалавек.
Таксама за гэтыя чатыры дні на дарогах краіны загінулі восем чалавек, прычым сямёра з іх — пешаходы. У міліцыі падкрэсліваюць, што большасць загінулых пад коламі аўто ў навагоднія святы парушалі правілы, не былі пазначаныя флікерамі, некаторыя былі п'янымі.