10 байцоў “Беркута” афіцыйна прынялі на працу ў расійскі АМАП
Былыя ўкраінскія спецназаўцы атрымалі пасведчанні Цэнтру спецыяльнага прызначэння маскоўскага ўпраўлення МУС.
Дакументы ім уручыў міністр унутраных справаў Расіі Уладзімір Калакольцаў.
“Сёння ў нашы шэрагі ўступілі 10 новых супрацоўнікаў. Упэўнены, што праз некаторы час для многіх з вас яны стануць не проста калегамі, але і добрымі сябрамі. <…> Я шчыра рады вітаць вас у ЦСП”, — сказаў Калакольцаў.
Паводле яго словаў, на дадзены момант расійскае грамадзянства і іншыя неабходныя дакументы афармляюць яшчэ 92 былыя супрацоўнікі “Беркута”.
Атрад спецыяльнага прызначэння МУС Украіны быў распушчаны пасля змяшчэння прэзідэнта Віктара Януковіча. Новыя ўлады абвінавацілі байцоў “Беркута” ў стральбе па мітынгоўцах у часе разгону Майдана, інфармуе ВВС.