10 чалавек выгналі з цэнтралізаванага тэставання па рускай мове
Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мінадукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў.
Пра тое, якія былі парушэнні, ён не ўдакладніў.
Цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове стала самым масавым прадметам гэтага года. Яго здавалі 76 тысяч абітурыентаў. Амаль 3 тысячы маладых людзей зарэгістраваліся, але на іспыт не з'явіліся, інфармуе БЕЛТА.
Фота — Fotolia, БЕЛТА