10 дынамаўцаў заваявалі ліцэнзіі на зімовую Алімпіяду-2010 у Ванкуверы

Дзесяць прадстаўнікоў спартыўнага таварыства "Дынама" ўжо заваявалі ліцэнзіі для выступу на зімовай Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы.  Як паведамляе БЕЛТА, 9 дынамаўцаў рыхтуюцца выступіць на Гульнях-2010 у складзе беларускай дружыны па біятлоне, а яшчэ адзін — у фрыстайле (Антон Кушнір).

Адбор на Алімпіяду яшчэ працягваецца і завершыцца толькі ў студзені 2010 года, так што колькасць дынамаўцаў-алімпійцаў яшчэ можа павялічыцца.

Нагадаем, што пуцёўкі на Гульні, акрамя біятланістаў (10 чалавек) і мужчын-фрыстайлістаў (4), забяспечыла таксама зборная Беларусі па хакеі (23). Мяркуецца, што агульная колькасць беларускіх спартоўцаў у Ванкуверы можа скласці 55-60 чалавек. Беларусы разлічваюць яшчэ як мінімум на адну пуцёўку ў жаночым фрыстайле і на 10 ліцэнзій у лыжных гонках.

Акрамя таго, чакаецца, што па 1-2 чалавека змогуць прадставіць краіну ў Ванкуверы ў горных лыжах, лыжным дваяборстве, хуткасным бегу на каньках, шорт-трэку і фігурным катанні (адбор у гэтым відзе завяршаецца ў верасні 2009 года).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі