10-дзённы бязвізавы рэжым у Беларусі могуць увесці да канца 2018 года

10-дзённы бязвізавы рэжым у Беларусі могуць увесці да канца 2018 года

10-дзённы бязвізавы рэжым у Беларусі могуць увесці да канца 2018 года. Як вядома, з лютага мінулага года дзейнічае 5-дзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін (пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт Мінск). Амаль адразу ж з’явіліся прапановы павялічыць тэрмін, што і будзе рэалізаваная сёлета.

Як паведаміў намеснік кіраўніка дэпартамента па турызме Мінспорту і турызму Віталь Грыцэвіч, канкрэтнай даты, калі будзе павялічаны бязвізавы рэжым, пакуль няма. “Магчыма, і летам, але я баюся даваць канкрэтныя тэрміны”, — цытуе словы Грыцэвіча БЕЛТА. Для таго, каб працягнуць тэрмін, трэба вырашыць некалькі пытанняў, у тым ліку і тыя, якія звязаныя з міграцыйным заканадаўствам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі