10 кастрычніка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

10 кастрычніка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

Па выніках чарговых таргоў, якія адбыліся 10 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,0708 да 2,0619 беларускага рубля. Курс еўра таксама ідзе наніз — з 2,2737 да 2,2715 беларускага рубля. А вось расійская валюта падаражэла: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1844 беларускага рубля (у сераду — 3,1842).

Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,11%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі