10 жніўня ў Беларусі будзе 20-26 цяпла
У сераду, 10 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні ад слабога да ўмеранага, удзень пры навальніцах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 10-16 цяпла, месцамі прагназуецца +7...+9. Удзень паветра прагрэецца да 20-26 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.