11 кастрычніка ў Беларусі зноў панізіліся курсы долара і еўра
11 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае падаць — з 2,0619 да 2,0505 беларускага рубля. Панізіўся і курс еўра — з 2,2715 да 2,2590 беларускага рубля. Затое зноў падаражэла расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1936 беларускага рубля (у чацвер — 3,1844).
Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,15%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.