11 красавіка ў Варшаве выступіць "Ляпіс Трубяцкі"

Ён распачнецца заўтра а 19-й гадзіне на плошчы насупраць гатэля “Брыстоль”. Онлайн-трансляцыя будзе весціся праз інтэрнэт.



Сёлетні канцэрт будзе своеасаблівай падтрымкай Украіны. Апрача “Ляпісаў”, на ім выступяць украінскі гурт “Казак Сістэм”, польскі гурт “Малео Рэгі Рокерс”, а таксама малады гурт з Беларусі “Амарока”.



Усе гурты, што зайграюць на канцэрце “Салідарныя з Беларуссю”, у гэтым годзе выступалі на кіеўскім Майдане.  



Акцыя “Салідарныя з Беларуссю” таксама адбудзецца і ў іншых гарадах Польшчы.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі