11 сакавіка долар і еўра ў Беларусі працягнулі таннець
Па выніках таргоў, якія прайшлі 11 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зноў паменшаў — з 2,3208 да 2,3141 беларускага рубля. Курс еўра таксама панізіўся — з 2,6355 да 2,6214 беларускага рубля. Расійская валюта зноў падаражэла: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2363 беларускага (у аўторак — 3,2208).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,07%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.