12:28 2 траўня распачнецца паштовая рэгістрацыя замежных абітурыентаў

Рэгістрацыя замежных удзельнікаў цэнтралізаванага тэставання будзе праводзіцца ў Мінску з 2 траўня па 1 чэрвеня. Абітурыенты з-за кардону змогуць зарэгістравацца па пошце ў дзевяці сталічных вышэйшых установах. Рэгістрацыю можна будзе прайсці ў БДУ, аграрна-тэхнічным, педагагічным, эканамічным, нацыянальным тэхнічным, медыцынскім і лінгвістычным універсітэтах, універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, Міжнародным экалагічным універсітэце імя Сахарава.

Сёлета асобнага рэзервовага дня для тэставання замежнікаў не будзе. Аднак дадатковы шанец даецца ўсім, хто па паважный прычыне не здолее прайсці тэставанне па пэўным прадмеце. Рэзервовым днём абвешчана 4 ліпеня, выпрабаванні па ўсіх дысцыплінах будуць праводзіцца ў Белдзяржуніверсітэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі