12:42 Тэлежурналістаў пакараюць за першакрасавіцкі жарт

Міністэрства інфармацыі Кувейта прыняло рашэнне пакараць тэлежурналістаў за першакрасавіцкі жарт. У дзень смеху праграма “Твой дом” распаўсюдзіла тэрміновае паведамленне нібыта ад урада эмірата. У ім гаварылася, што жыхарам спісваюць усе даўгі па спажывецкіх крэдытах. Гледачы сустрэлі навіну з захапленнем.

Аднак пазней тэлевізійшчыкі прызналіся, што гэта быў першакрасавіцкі розыгрыш. Жарт журналістаў выклікаў абурэнне ў міністэрстве інфармацыі. Чыноўнікі паабяцалі правесці расследаванне і накласці адміністрацыйныя спагнанні на ўсіх вінаватых.

Працаўнікі былі абвінавачаны ў "безадказнасці" і "падрыве годнасці афіцыйнага інфармацыйнага органа", паведамляе РИА “Новости”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі