13 жніўня ў Беларусі будзе да +31
У суботу, 13 жніўня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Пераважна па паўднёвай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць ад +9 па поўначы да +19 па поўдні Беларусі. Удзень чакаецца 25-31 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.