Лыжнік Сяргей Далідовіч — пра сваю 7-ю Алімпіяду і народныя грошы (відэа)
Славуты беларускі лыжнік 44-гадовы Сяргей Далідовіч ужо ў бліжэйшыя дні адпраўляецца ў паўднёвакарэйскі Пхёнчхан на чарговыя Алімпійскія гульні. Разам з канькабежкай Клаўдзіяй Пехштайн яны будуць першымі ў зімовых відах спорту, хто ўдзельнічаў у Гульнях сем разоў!
Трапіць на 7-ю Алімпіяду Сяргею дапамагала ўся краіна. Федэрацыя вырашыла замяніць ветэрана на маладых спартсменаў з Расіі, якія нават не маглі паказаць вынікаў як у Далідовіча, і прыбралі яго са зборнай. Лыжнік вырашыў рыхтавацца да Гульняў самастойна, а грошы на трэніроўкі (каля 15 тысяч долараў) сабраў праз краўдфандынг. Федэрацыя лыжных гонак усё ж уключыла Сяргея ў склад зборнай пад сімвалічным нумарам 7!
Як прайшла падрыхтоўка, куды былі патрачаныя сабраныя сродкі і на які вынік Сяргей Далідовіч разлічвае ў Пхёнчхане — пра гэта спартсмен расказаў у жывым эфіры Еўрарадыё.