15 жніўня фанаты ўшанавалі гадавіну гібелі Віктара Цоя
Сотні прыхільнікаў, у тым ліку з Беларусі, прыехалі 15 жніўня, на Багаслоўскія могілкі Санкт-Пецярбурга да магілы Віктара Цоя: сёння 19 гадоў з дня трагічнай смерці рок-музыкі. Людзі прынеслі з сабой гітары і, стаўшы ў кола, праспявалі любімыя песні Цоя. На магіле мноства кветак, здымкаў Цоя, тут жа складваюцца пачкі цыгарэт.
Напярэдадні на Неўскім праспекце адкрылася сцяна Цоя, аналагічная тым, што ёсць у Мінску і ў Маскве. На шасціметровым стэндзе можа пакінуць запіс кожны ахвотны.
Еўрарадыё
Напярэдадні на Неўскім праспекце адкрылася сцяна Цоя, аналагічная тым, што ёсць у Мінску і ў Маскве. На шасціметровым стэндзе можа пакінуць запіс кожны ахвотны.
Еўрарадыё